7 лютага, Слаўгарад /Уласн. інф./ Студзень з’яўляецца свайго роду трамплінам, за якім дыстанцыя працягам у год. Для аграрнікаў гэты месяц — найперш вызначэнне параметраў вытворчасці, якія дазволяць набыць дынаміку развіцця і, адпаведна, рост даходаў працуючых. Зрэшты, апошняе з’яўляецца дамінантай любой вытворчасці. А каб параметры вытворчасці, так бы мовіць, былі ўзяты адпаведна магчымага, на ўзроўні кіраўніка раёна У. П. Даніленкі і ягонага першага намесніка В. Л. Ануфрыева, старшыні райсельгасхарчу, галоўныя спецыялісты СВК на чале старшынь гаспадарак “здавалі” экзамен па выпрацаваных мерапрыемствах, у якіх закладзены механізм дынамікі развіцця сельгасвытворчасці. Як стала вядома, у прамым сэнсе слова давялося папацець экзаменуемым, бо сёння запатрабаваны плённая праца і высокая аддача пасрэднасцю высокіх намалотаў, надояў, прываг і ашчаднага стаўлення да матэрыяльных рэсурсаў. |