rubeen
logo

Славгородский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213245, г. Славгород, ул. Октябрьская, 3

Телефон приемной: 8 (02246) 79-625

E-mail: slavrikgl@mogilev.by

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 27 ноября 2018 08:12

Пад мірным небам — тры чвэрці стагоддзя!

Пад мірным небам — тры чвэрці стагоддзя!

Слаўгарадчына адзначае юбілей са дня вызвалення ад нямецка-фашысцкай навалы. Тры чвэрці стагоддзя таму цаной тысяч жыццяў савецкіх воінаў наш прысожскі край атрымаў перамогу. Нельга пераацаніць гэты факт. Можам мы толькі нізка пакланіцца і сказаць дзякуй за Вялікую Перамогу кожнаму, хто са зброяй у руках, у глыбокім тыле набліжаў гэтую дату.

Урачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло ў Слаўгарадзе ўчора. У гарадскім парку каля помніка загінуўшым салдатам адбылося перапахаванне трох савецкіх воінаў. На ім прысутнічалі: намеснік губернатара Магілёўскай вобласці Андрэй Кунцэвіч, кіраўнік прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Сяргей Пятроў, госці з Шумячаў, прадстаўнікі раённай улады, працоўныя калектывы, грамадскасць. Ганаровае месца, зразумела, занімалі ветэраны Вялікай Айчыннай, вязні канцлагераў.

Пад збройны салют перапахаванне ажыццявілася, і было наступным пасля малебна настаяцеля храма Прасвятой Багародзіцы айца Уладзіміра.

Да помніка былі ўскладзены кветкі. Хвілінай маўчання ўсе ў чарговы раз узгадалі воінаў-вызваліцеляў, тых, каго сёння ўжо няма з намі. Раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запрасіў усіх надалей на канцэртную праграму, прысвечаную юбілею нашага слаўнага горада, вольнага краю.

Уладзімір РЫЖАНКОЎ.
Фота аўтара.

Фотогалерея





  • Разработка и сопровождение
    МГКУП «ЦГИС», г.Могилев
    © 2007-2017
    Славгородский районный исполнительный комитет
    Официальный сайт