22 траўня, Слаўгарад /Уласн. інф./ Статыстычныя дадзеныя па дэмаграфічным становішчы ў раёне ў красавіку амаль па ўсіх параметрах вывелі ў лідарства гараджан. Хіба толькі з нараджэннем немаўлятак рэванш узяла вёска: з 7 нованароджаных за гэты перыяд 4 – вяскоўцы. З імёнамі сваіх нашчадкаў асабліва не мудрылі бацькі, назвалі іх такім чынам: Аляксандр, Кірыл, Андрэй, Паліна, Ульяна і Віталіна. |