Главная  >  Благоустройство
Благоустройство
12.03.2015
14 сакавіка – раённы суботнік

Грамадскія раённыя арганізацыі “Белая Русь”, БРСМ, ветэранская арганізацыя выступілі з ініцыятывай аб правядзенні на добраахвотнай падставе раённага суботніка для збора сродкаў на ўпарадкаванне алеі Славы ў г. Слаўгарадзе, прысвечанай 70-годдзю Вялікай Перамогі і перайменаванню г. Прапойска ў горад Слаўгарад.
Рашэннем райвыканкама гэтая ініцыятыва падтрымана і вызначана дата раённага суботніка – 14 сакавіка. Гэтым жа рашэннем устаноўлена, што заробленыя на рабочых месцах грашовыя сродкі на суботніку ў добраахвотным парадку пералічваюцца на разліковы рахунак райвыканкама № 3641926530011, код 458 УНП 700023781 разлікова-касавага цэнтра №11 філіяла адкрытага акцыянернага таварыства “Белаграпрамбанк” г. Магілева і накіроўваюцца на ўпарадкаванне алеі Славы г. Слаўгарада.
Што датычыцца размяшчэння алеі Славы, то як першапачатковы варыянт разглядаецца тэрыторыя насупраць гасцініцы. Калі хто бачыць іншае месцараспалажэнне алеі, калі ласка, выказвайце свае прапановы ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама (тэл. 2-56-52).

Все новости рубрики