Главная  >  Благоустройство
Благоустройство
10.03.2015
З 1 па 31 сакавіка распараджэннем райвыканкама ў раёне быў аб’яўлены месячнік па навядзенню санітарнага парадка на зямлі і добраўпарадкаванню населеных пунктаў.
У рамках месячніка створаны раённы штаб, які ўзначаліў старшыня райвыканкама Павел Іванавіч Найдзен. У склад штаба ўвайшлі адказныя спецыялісты райвыканкама, за якімі замацаваны вуліцы горада, за старшынямі сельвыканкамаў – тэрыторыі вёсак, якія ўваходзяць у склад адміністрацыйнай адзінкі.
Кантрольныя функцыі будуць выконваць і адпаведныя службы, функцыянальныя абавязкі якіх прадугледжваюць гэтую работу. Задача пастаўлена такая: навесці на тэрыторыі раёна санітарны парадак на зямлі, задзейнічаючы ўсе магчымыя сродкі. Роля насельніцтва ў гэтай архіважнай справе павінна займець актыўную пазіцыю.
Навесці парадак ля свайго падворка, падфарбаваць парканы, прывесці свае домаўладанні ў належны стан, аздобіць яго кветкамі – такая праца без выніку не застанецца.
Населеныя пункты тады набудуць дагледжанасць і прывабнасць, за якімі стаяць камфорт і добры настрой. Сёлета адно з галоўных светлых праваслаўных святаў – Вялікдзень – будзе адзначацца 12 красавіка. Традыцыйна да гэтага дня рыхтуемся не толькі духоўна, а і наводзім у сваім жытле чысціню і парадак. І гэтая традыцыя жыве ў кожным з нас, хто сілкуецца Боскай благадаццю і жыве нормамі прыстойнага жыцця.
Сёлета мы будзем адзначаць і 70-годдзе Вялікай Перамогі. І справай гонару кожнага з нас гэтае вялікае свята сустрэць годна. Навядзенне парадка ля помнікаў і абеліскаў, дапамога ветэранам вайны і пажылым людзям – гэта тая ўвага, якая павінна рухаць кожным з нас напярэдадні значных падзей. Зрэшты, як і штодня.
Удзячнасць за мірнае неба павінна рухаць кожным з нас.

Поддержим чистоту и порядок вместе
Все новости рубрики