Главная  >  Уборочная кампания — 2017
Уборочная кампания — 2017
30.08.2017
За прафесійнае майстэрства

У пачатку месяца Прэзідэнт правёў рэспубліканскую селектарную нараду па пытаннях уборкі ўраджаю-2017, на якой даручыў завяршыць яе да 20 жніўня.

У нашым раёне ААТ “Прывольны агра” выканала гэтае заданне загадзя. У мінулую пятніцу працаўнікоў сельгаспрадпрыемства наведалі шаноўныя госці. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальна сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Кананчук у першую чаргу павіншавала з заканчэннем жніва старшыню таварыства Таццяну Кухараву і пажадала далейшых поспехаў ёй і падначаленаму калектыву ў нялёгкай працы на ніве сельскай гаспадаркі. Падарункі і шчырыя словы ўдзячнасці ад дэпутата прымаў у той дзень экіпаж камбайнераў-тысячнікаў у складзе Гарбачовых Аляксандра і Сяргея.

Ад раённай улады ў гаспадарку завітала першы намеснік старшыні райвыканкама Ларыса Пасяленцава. Яна, у сваю чаргу, таксама павіншавала механізатараў з добрымі поспехамі на жніве і перадала вадзіцелю, які перавёз 1000 тон збожжа ад камбайнаў, Уладзіміру Ганчарову, падзяку ад райвыканкама за прафесійнае майстэрства і добрасумленную працу. Падзяку Ларыса Міхайлаўна падмацавала вымпелам і грашовай прэміяй.

* * *
В рамках работы в округе Татьяна Конончук посетила КФХ «Хворостяны агро», КФХ “Бартоховское”, которые заняты выращиванием грибов и растениеводством. Парламентарий интересовалась проблемами и перспективами развития фермерских хозяйств.

В очередной раз Татьяна Петровна побывала в эко-музее «Пчелиное царство» в агрогородке Ржавка и посетила базу экологического туризма «Маленькія дзівы» в д. Потеряевка. Гостья поинтересовалась спросом и предложениями на туристические услуги, планами по дальнейшему устойчивому развитию.

Аксана НЯМЦОВА.
Фота аўтара.

Все новости рубрики